~~META: title = Пятрусь Броўка — Як ліст дубовы... &keywords = багна &abstract = Верш Пятруся Броўкі "Як ліст дубовы..." &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Як ліст дубовы... ====== Не страшна мне\\ Ні твань, ні багна,\\ Ані віхуры гул і свіст –\\ Я за жыццё схапіўся прагна,\\ Як за галлё\\ Дубовы ліст.\\ \\ Па восені,\\ Мядзяны, дужы,\\ Між хмурай стыні ён гарыць...\\ Трасуць яго вятры і сцюжы,\\ А ён адно ў адказ -\\ Звініць.\\ \\ Калі зімой\\ Мятлюга грае\\ І злосна шчэрыцца мароз,\\ Ён, як далонню, прыкрывае\\ Галінку тую,\\ Дзе прарос.\\ \\ І толькі ў ясны дзень\\ Вясновы,\\ Калі красуе ўсё вакол, –\\ Перад лістком зялёным, новым\\ Ён ціха падае\\ На дол.\\ \\ 1956 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]]