~~META: title = Пятрусь Броўка — Сталасць – не старасць &keywords = сталасць &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Сталасць – не старасць" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Сталасць – не старасць ====== Кажуць, ты сталы таварыш.\\ Такі надышоў гадок.\\ А сталасць – гэта не старасць,\\ Сталасць – калі па жылах\\ Бунтуе творчы сок.\\ \\ Сталасць – у справе трываласць,\\ Усё – падуладна вачам.\\ Сталасць для рук – дасканаласць,\\ Сталасць – калі ты можаш\\ Зрабіць, што належыць, сам.\\ \\ Сталасць клапоціцца дбала\\ I не баіцца нягод,\\ Сталасць – прыцэл удалы,\\ Сталасць не знае хістанняў,\\ Сталасць – увысь палёт! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]]