~~META: title = Пятрусь Броўка — Спатканне &keywords = гляньце, дорага &abstract = Верш Петруся Броўкі "Спатканне" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Спатканне ====== Мне ўсё дорага тут,\\ Люба, родна, прыгожа –\\ Гэта поле ў душы,\\ Гэта неба ў вачах,\\ І лясы, і кусты,\\ І трысцё па-над Сожам,\\ І ў пажарах бяроз\\ Лістападаўскі шлях.\\ \\ Як спяшаў я да вас,\\ Засмучоныя хаты,\\ Здратаваныя нівы,\\ Лугі-мурагі!..\\ Я вярнуўся да вас\\ Цвёрдым крокам салдата,\\ Хоць нямала пранёс\\ За дарогу тугі.\\ \\ Хіба мог я калі\\ Хоць на момант забыцца?\\ Вамі жыў я\\ І ў сэрцы хацеў зберагчы.\\ Мне званілі штодня\\ З-пад Ушачы крыніцы,\\ Хвалі Нёмна будзілі\\ Не раз уначы.\\ \\ Я ўставаў\\ І ішоў па ваеннай дарозе.\\ Верыў – дома мне быць,\\ Дабрыду, дажыву...\\ Хмары слёзы насілі\\ З Дняпра і Бярозы\\ І, як срэбрам,\\ Абсыпалі мне галаву.\\ \\ Я спаткаўся з зямлёй,\\ З другам, братам, сястрою...\\ Што мне скажаце вы?\\ Што мне вам расказаць?\\ Гляньце ў сэрца маё,–\\ Я прынёс яго з бою,\\ На агні яго можна\\ Мячы гартаваць.\\ \\ Гляньце, вочы мае\\ Ў сінім полымі болю,–\\ Не кажыце вы мне\\ Пра пакуты і жах,\\ Не кажыце пра гора,\\ Бо гора даволі,\\ Больш чым кладзі салдацкай,\\ Нясу на плячах.\\ \\ Вось за крыўду і боль\\ І адпомсціць я мушу.\\ Гляньце – сёння ў грудзях\\ Толькі помста адна!\\ За сябе і за вас,\\ І за гэтую грушу,\\ Што з абвугленым голлем\\ Стаіць ля акна.\\ \\ Мне ўсё дорага тут –\\ І ў прысадах дарога,\\ І задумлівы гай\\ Над высокай гарой...\\ Я пайду, кліча Буг!\\ Знаю я, перамога\\ Над усёю краінаю\\ Ўстане зарой. **Аналіз верша.**\\ Верш Петруся Броўкі «Спатканне» напісаны ў 1943-м – у самы цяжкі, пераломны ваенны год. Яго можна назваць салдацкай біяграфіяй – ён прысвечаны тэме Радзімы і ўяўляе сабой маналог воіна, які праз пакуты ішоў да родных мясцін, дзе «ўсё дорага тут, %%//%% Люба, родна, прыгожа…». Звыклыя і дарагія сэрцу краявіды – поле, неба, «і лясы, і кусты» заўсёды жылі «ў душы» і «ў вачах» лірычнага героя і надавалі моцы ў самыя цяжкія моманты ваеннага ліхалецця: «Хіба мог я калі %%//%% Хоць на момант забыцца? %%//%% Вамі жыў я %%//%% І ў сэрцы хацеў зберагчы. %%//%% Мне званілі штодня %%//%% З-пад Ушачы крыніцы, %%//%% Хвалі Нёмна будзілі %%//%% Не раз уначы».\\ За плячыма салдата «больш чым кладзі салдацкай… нямала… тугі»: цяжкія ваенныя дарогі, гора, пакуты і жах, смерць сяброў. Усё гэта адбілася на яго знешнасці: выпрабаванні «як срэбрам, %%//%% Абсыпалі мне галаву…». Але, нягледзячы ні на што, у героя была адна мэта – вярнуцца ў родны край: «Я ўставаў %%//%% І ішоў па ваеннай дарозе. %%//%% Верыў – дома мне быць, %%//%% Дабрыду, дажыву...» З баямі ён дайшоў да бацькоўскай зямлі, знаёмых з дзяцінства мясцін, якія з цяжкасцю пазнаў: там, дзе некалі кіпела жыццё, салдат убачыў сляды вайны. Гэта перажыванне паэт перадаў з дапамогай [[слоўнік/эпітэт|эпітэтаў]], малюючы «засмучаныя хаты» і «здратаваныя нівы». Сэрца воіна сціснулася ад болю, запалала агнём помсты: «Гляньце ў сэрца маё, – %%//%% Я прынёс яго з бою, %%//%% На агні яго можна %%//%% Мячы гартаваць ». Верыцца, што не супакоіцца воін, пакуль не дачакаецца канчатковай перамогі над ворагам, бо гэта яго святы абавязак перад народам і Айчынай – адпомсціць «за крыўду і боль», «За сябе і за вас, %%//%% І за гэтую грушу, %%//%% Што з абвугленым голлем %%//%% Стаіць ля акна».\\ Салдат збіраецца ў дарогу, яго «кліча Буг», але ён верыць у шчаслівае вяртанне, калі «перамога %%//%% над усёю краінаю %%//%% Ўстане зарой» і зноў, як і раней, зазвоняць «з-пад Ушачы крыніцы», будзе шапацець «трысцё па-ад Сожам» і гарэць «у пажарах бяроз лістападаўскі шлях». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іван-мележ/іван-мележ-спатканне-за-горадам]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-страшнае-спатканне]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]]