~~META: title = Пятрусь Броўка — Сляды &keywords = след, колькі &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Сляды" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Сляды ====== Усё пакінуць след павінна,\\ Бо, як пачаўся белы свет,\\ Прамень, пясчынка і расіна Нязменна пакідаюць след.\\ \\ I птушка песняю сваёю,\\ I кропля, што імкне да рэк...\\ А колькі, колькі за табою Слядоў на свеце, чалавек!\\ \\ Ва ўсім, што створана дагэтуль,\\ Твой творчы розум і рука –\\ След трактарыста, след паэта, Канструктара, будаўніка.\\ \\ Але часы сатруць у гневе –\\ Бо сэрцы не кране ані –\\ I надпіс ножыкам на дрэве, I фарбаю – на камяні.\\ \\ Вы выйшлі ўдалеч, маладыя,\\ Вам доўга крочыць праз гады.\\ Не забывайцеся ж, якія Вы пакідаеце сляды. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]]