~~META: title = Пятрусь Броўка — Свята &keywords = свята &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Свята" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Свята ====== Як выйдзе з-пад снегу вясною зямля\\ I, прагнучы зерня, пакліча ралля, – Тады маё свята! \\ Калі я пабачу шырокі прасцяг,\\ Што зерне гадуе, як маці дзіця, – Тады маё свята! \\ Як выпархне колас і стане цяжэй,\\ Нахіліцца долу ніжэй і ніжэй, – Тады маё свята! \\ Калі сухавей панаробіць бяды,\\ А выпадзе дождж, удалы, малады, – Тады маё свята! \\ Калі раніцой за шырокім акном\\ Пабачу ўвесь сад, што зальецца святлом, – Тады маё свята! \\ Калі пасля працы руплівай, цяжкой\\ За стол пасядаем вячэраць сям’ёй, – Тады маё свята! \\ Калі ж завітае жаданы нам госць,\\ Як кажуць, і хлеб і да хлеба ўсё ёсць, – Тады маё свята! \\ А сцягі, якія праз плошчы плывуць,\\ Яны ў маім сэрцы і ў будзень цвітуць – Заўсёды, што ў свята! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-цудоўныя-святы]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]]