творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-родныя-словы
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Броўка — Родныя словы
Яны даспадобы мне, хай і старыя,
Не толькі ў гучанні хвалюючы змест.
Як многа гавораць мне назвы такія –
Мінск,
Пінск,
Брэст.
Калі паразважыш, няцяжка дазнацца,
Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр,
Што продкі любілі спакойную працу –
Шклоў,
Клецк,
Мір.
А вораг находзіў, – бязлітасна білі,
Трываць не хацелі абразы і слёз,
І разам з Бярозаю катаў тапілі –
Пціч,
Друць,
Сож.
Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,
Каб звонка звінела, была, як агонь.
У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў, –
Блонь,
Струнь,
Звонь!
Падобныя старонкі
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
- пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі
- пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-родныя-словы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1