~~META: title = Пятрусь Броўка — Родныя словы &keywords = мову &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Родныя словы" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Родныя словы ====== Яны даспадобы мне, хай і старыя,\\ Не толькі ў гучанні хвалюючы змест.\\ Як многа гавораць мне назвы такія – Мінск, Пінск, Брэст. \\ Калі паразважыш, няцяжка дазнацца,\\ Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр,\\ Што продкі любілі спакойную працу – Шклоў, Клецк, Мір. \\ А вораг находзіў, – бязлітасна білі,\\ Трываць не хацелі абразы і слёз,\\ І разам з Бярозаю катаў тапілі – Пціч, Друць, Сож. \\ Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,\\ Каб звонка звінела, была, як агонь.\\ У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў, – Блонь, Струнь, Звонь! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]]