~~META: title = Пятрусь Броўка — Прысяга сэрцам &keywords = жыцці &abstract = Верш Петруся Броўкі "Прысяга сэрцам" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Прысяга сэрцам ====== Вечна я ўдзячны жытняму хлебу,\\ Чыстай вадзе з невялічкай крыніцы,\\ Лесу зялёнаму,\\ Сіняму небу,\\ Светлай рачулцы, што ў полі бруіцца,\\ \\ Гулу кварталаў у сонца затканым,\\ Дзе я з гадамі ў жыцці гартаваўся,\\ Плошчам і вуліцам\\ Тым несціханым,\\ Дзе я з сябрамі здружыўся, пазнаўся,\\ \\ Людзям з адкрытай і шчырай душою,\\ З кім давялося ў жыцці мне сустрэцца,\\ Краю,\\ Што роднай завём мы зямлёю,\\ Што Беларуссю так люба завецца! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]]