творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-песня-хлебу
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Броўка — Песня хлебу
Радуюць сэрца
Збожжа і травы.
Дзень мой праменны,
Дзень мой ласкавы.
Водар хваёвы,
Сіняе неба.
Кожнае ранне
Рады я хлебу.
Рады я ўсходам
Веснімі днямі
I як гамоніць
Ён каласамі.
Рады – увосень
Спорыцца дбайна –
Медным ручайкам,
Што з-пад камбайна.
Большай не маю
Сёння патрэбы –
Кожнае ранне
Рады я хлебу.
Хлеб праз вітрыны
Кожнага кліча,
Сам на паліцы
Сеўшы як быццам.
Ах, як прывабна
Ён выглядае…
Я перад хлебам
Шапку здымаю.
Як нагляжуся,
Дык прыгадаю
Поле без краю
Кожнага краю;
Тых, хто на полі
З лецейка ў лета…
Дзякуй ім, родным,
Дзякуй за гэта!
З імі не ведаць
Гора-загубы,
Жыць мне цікава,
Жыць мне і люба!
Падобныя старонкі
- хлеб-3612
- вытаптаны-хлеб
- хлеб-для-партызанаў
- хлеб
- янка-брыль/янка-брыль-сірочы-хлеб
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-песня-хлебу.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1