~~META: title = Пятрусь Броўка — Песня хлебу &keywords = рады, ранне, хлебу, краю, дзякуй, жыць, дзень &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Песня хлебу" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Песня хлебу ====== Радуюць сэрца\\ Збожжа і травы.\\ Дзень мой праменны,\\ Дзень мой ласкавы.\\ \\ Водар хваёвы,\\ Сіняе неба.\\ Кожнае ранне\\ Рады я хлебу.\\ \\ Рады я ўсходам\\ Веснімі днямі\\ I як гамоніць\\ Ён каласамі.\\ \\ Рады – увосень\\ Спорыцца дбайна –\\ Медным ручайкам,\\ Што з-пад камбайна.\\ \\ Большай не маю\\ Сёння патрэбы –\\ Кожнае ранне\\ Рады я хлебу.\\ \\ Хлеб праз вітрыны\\ Кожнага кліча,\\ Сам на паліцы\\ Сеўшы як быццам.\\ \\ Ах, як прывабна\\ Ён выглядае…\\ Я перад хлебам\\ Шапку здымаю.\\ \\ Як нагляжуся,\\ Дык прыгадаю\\ Поле без краю\\ Кожнага краю;\\ \\ Тых, хто на полі\\ З лецейка ў лета…\\ Дзякуй ім, родным,\\ Дзякуй за гэта!\\ \\ З імі не ведаць\\ Гора-загубы,\\ Жыць мне цікава,\\ Жыць мне і люба! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>хлеб-3612]] * [[ibdc.ped>вытаптаны-хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб-для-партызанаў]] * [[ibdc.ped>хлеб]] * [[творы/янка-брыль/янка-брыль-сірочы-хлеб]]