Пятрусь Броўка — Не буду я стаяць на раздарожжы...

Усход успыхнуў ясны і прыгожы,
Сплылі далёка моракі начы,
Не буду я стаяць на раздарожжы,
Вачамі сумнымі глядзець удалячынь.

Вясна вакол, адгрукалі марозы,
Ручай паміж палеткамі журчыць,
Не буду я стаяць на раздарожжы,
Вачамі сумнымі глядзець удалячынь.

Падобныя старонкі