~~META: title = Пятрусь Броўка — Не буду я стаяць на раздарожжы... &keywords = удалячынь, раздарожжы, вачамі &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Не буду я стаяць на раздарожжы..." &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Не буду я стаяць на раздарожжы... ====== Усход успыхнуў ясны і прыгожы,\\ Сплылі далёка моракі начы,\\ Не буду я стаяць на раздарожжы,\\ Вачамі сумнымі глядзець удалячынь.\\ \\ Вясна вакол, адгрукалі марозы,\\ Ручай паміж палеткамі журчыць,\\ Не буду я стаяць на раздарожжы,\\ Вачамі сумнымі глядзець удалячынь. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]]