~~META: title = Пятрусь Броўка — Над возерам &keywords = ракіт, блакіт, хваль &abstract = Верш Петруся Броўкі "Над возерам" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Над возерам ====== Стаю над возерам вясной,\\ Усё спавіта цішынёй.\\ Гляджу – а ў ім паміж ракіт\\ Нябёс гайдаецца блакіт,\\ Не то пад колер васілька,\\ Не то пад вочы юнака.\\ \\ Прыйшоў я ўвосень паглядзець –\\ Ужо лістоў гамоніць медзь,\\ І зашарэлася ўжо скрозь,\\ Здаецца, ўзрушыў хвалі хтось –\\ Разбегліся ва ўсе бакі,\\ Нібы на твары маршчакі.\\ \\ Я быў і ўзімку ў месцы тым –\\ Пад пакрывалам ледзяным\\ Не чуць ані гамонкі хваль,\\ Завеі засланілі даль.\\ І возера часінай той\\ Заснула ў пене снегавой.\\ \\ Але не век яму да сна,\\ Я знаю – ўзнімецца вясна,\\ І паміж хваль у цвеце дрэў\\ Пачне кружыць птушыны спеў,\\ І ў ціхім люстры між ракіт\\ Зноў загайдаецца блакіт. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>самае-глыбокае-возера]] * [[ibdc.ped>свіцязь]] * [[ibdc.ped>на-беразе-нарачы]] * [[ibdc.ped>навальніца-на-возеры]] * [[ibdc.ped>лясное-возера]]