~~META: title = Пятрусь Броўка — Надыход восені &keywords = пасля, восень &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Надыход восені" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Надыход восені ====== Вось і лета сышло,\\ Адспявалі калоссі,\\ Цяжка нам заўважаць,\\ Як з’яўляецца восень.\\ \\ Непрыкметна зусім\\ Прыплыве павуцінкай,\\ Гляне жоўтым лістком\\ З-пад зялёнай хусцінкі.\\ \\ Зачаруе агнём\\ Маладзенькай рабіны,\\ На адлёце крылом\\ Памахае бусліным.\\ \\ А пасля,\\ А пасля\\ Ліст апошні сарвецца...\\ Ды не знаю, чаму\\ Ты мне, восень, па сэрцу! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-залатая-асенняя-раніца]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восень]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-восень]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-восень]]