Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-музыка

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Музыка

Ці чулі вы, як рана-рана,
Калі раса па ўсёй зямлі,
Ўзлёт музыкі неспадзянай:
Ну, як сапраўдныя арганы,
Так граюць гай, сады, палі…

Ах, як нам блізка і знаёма
З гадоў дзіцячых, маладых –
Вясновых рэчак дзіўны гоман,
Дажджоў цымбалы, бубны грому,
Жалейкі птушак паміж іх.

А чулі вы, як восень просіць
Нас на канцэрт па сто ладоў,
А можа, чуць вам давялося,
Як грае ноч на скрыпках сосен
Смычкамі восеньскіх вятроў?

I мне, прызнацца, з кожным годам
Зямлі гучанне ўсё мілей,
I ўдзень, і ўноч, ажно да ўсходу
Я пазнаваю, як прырода
Вучыла музыцы людзей.

Падобныя старонкі

  • -апасіяната
  • музыка
  • якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
  • зрабі-гучней
  • музыка-3642
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-музыка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki