~~META: title = Пятрусь Броўка — Музыка &keywords = музыка &abstract = Чытаць верш "Музыка" Петруся Броўкі &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Музыка ====== Ці чулі вы, як рана-рана,\\ Калі раса па ўсёй зямлі,\\ Ўзлёт музыкі неспадзянай:\\ Ну, як сапраўдныя арганы,\\ Так граюць гай, сады, палі...\\ \\ Ах, як нам блізка і знаёма\\ З гадоў дзіцячых, маладых –\\ Вясновых рэчак дзіўны гоман,\\ Дажджоў цымбалы, бубны грому,\\ Жалейкі птушак паміж іх.\\ \\ А чулі вы, як восень просіць\\ Нас на канцэрт па сто ладоў,\\ А можа, чуць вам давялося,\\ Як грае ноч на скрыпках сосен\\ Смычкамі восеньскіх вятроў?\\ \\ I мне, прызнацца, з кожным годам\\ Зямлі гучанне ўсё мілей,\\ I ўдзень, і ўноч, ажно да ўсходу\\ Я пазнаваю, як прырода\\ Вучыла музыцы людзей. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>-апасіяната]] * [[ibdc.ped>музыка]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[ibdc.ped>зрабі-гучней]] * [[ibdc.ped>музыка-3642]]