~~META: title = Пятрусь Броўка — Маладым &keywords = выйдзі, зямля, добра, маці-зямля, шлях &abstract = Верш Петруся Броўкі "Маладым" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Маладым ====== Не ахопіш вачамі –\\ Нівы, пожні, ралля...\\ Скрозь яна\\ Перад намі –\\ Наша маці-зямля.\\ \\ Дол шырокі калгасны,\\ Гоні, пушчы, лясы...\\ Рэчак\\ Сінія пасмы\\ І дарог паясы.\\ \\ Гэта ўсё дарагое\\ Я ад малку люблю.\\ Хто ж не любіць\\ Душою\\ Нашу маці-зямлю!\\ \\ Яна ж корміць і поіць,\\ Апранае адна.\\ Выйдзі,\\ Глянь ты вясною,\\ Як гамоніць яна!\\ \\ Трактарамі, плугамі,\\ Пышным цветам садоў,\\ Ручаямі,\\ Лістамі,\\ Перазвонам дуброў.\\ \\ А як лашчыцца вуха\\ Ад гамонкі тае...\\ Выйдзі\\ Летам, паслухай,\\ Як зямля нам пяе.\\ \\ Як звініць у пракосах,\\ Красаваннем дыміць,\\ Як спявае\\ Калоссем,\\ Як садамі шуміць!\\ \\ Лета коціцца шпарка\\ Па адцвіўшых шляхах,\\ Выйдзі\\ Восенню яркай,\\ Глянь вакол па прасцяг.\\ \\ Як бы хто самавіта\\ У стагі ўсё пазнёс,\\ Быццам\\ Меддзю наліты\\ Грушы, яблыні скрозь.\\ \\ Снег закружыцца роем,\\ Завіхурыць калі, –\\ Не падумай,\\ Зімою\\ Не заснулі палі.\\ \\ Пад бялюткаю коўдрай\\ Адпачнуць цішынёй,\\ Каб магутна\\ І шчодра\\ Зноў узняцца вясной.\\ \\ Друг мой юны, таварыш,\\ Тут мы ўсе узраслі,\\ Хіба лепей ёсць\\ Мары,\\ Чым аб нашай зямлі?\\ \\ А такія, каб сёння\\ Скрозь гула збажыной...\\ Не праходзь жа\\ Староннім\\ Ты, як вецер, па ёй.\\ \\ Будзь старанным і дбалым,\\ Ведай, –\\ Нельга забыць\\ І маленькі кавалак,\\ Што аблогам ляжыць.\\ \\ Засявайце ж руплівей\\ Зернем чыстым вакол,\\ Чым зямля\\ Урадлівей –\\ Багацейшы наш стол!\\ \\ Шчасце ў працы знайшоўшы,\\ Добра поле араць.\\ Добра,\\ З плугам прайшоўшы,\\ Радасць жніва пазнаць.\\ \\ Добра зведаць напэўне\\ Шчодры восеньскі час –\\ Пах саломы,\\ Што зерне\\ Гадавала для нас.\\ \\ Скрозь зямля адгукнецца,\\ Толькі дружна працуй,\\ Толькі\\ Шчырага сэрца,\\ Рук сваіх не шкадуй!\\ \\ Стань з юначаю сілай\\ На прыгожы свой шлях.\\ Помні, –\\ Нас узрасціла\\ Наша маці-зямля! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзела-падгляд-]] * [[творы/якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзела-вечарамі]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзелаў-за-стал]]