~~META: title = Пятрусь Броўка — Люблю вітаць вясны спатканне... &keywords = вясны, гром &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Люблю вітаць вясны спатканне..." &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Люблю вітаць вясны спатканне... ====== Люблю вітаць вясны спатканне,\\ Яна, пакуль не ўдарыць гром,\\ Упершыню нясмела гляне\\ Пралескі сінім аганьком.\\ \\ А потым грукне ў шыбы хаты,\\ Паразмяце снягоў гарбы,\\ Пасля раскрые вачаняты\\ Панадазёрнае вярбы.\\ \\ Растопіць лёд у рэчках сіні,\\ Запросіць птушак на палі,\\ А там – глядзіш – ужо галіны\\ Загаманілі, загулі.\\ \\ А там праходзяць дні за днямі\\ Пад ясны, прамяністы звон –\\ Дубы зялёнымі рукамі\\ Браць неба цягнуцца ў палон.\\ \\ Ды цяжка з небам ім змагацца,\\ Калі б яно было бліжэй.\\ I застаецца ім спрачацца,\\ Хто зеляней,\\ А хто сіней. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>гуканне-вясны]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-вясна]] * [[ibdc.ped>абуджэнне-3649]] * [[ibdc.ped>сустрэча-вясны]] * [[ibdc.ped>прыход-вясны]]