~~META: title = Пятрусь Броўка — Кропля &keywords = Броўка, кропля &abstract = Чытаць верш "Кропля" Петруся Броўкі &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Кропля ====== Дождж прарваўся з ветрам\\ У спякоту,\\ Па пясках ударыў\\ Буйным шротам...\\ За адно імгненне,\\ За хвіліну\\ Перамыў лістоту на галінах,\\ Пачапіў на кожнае іглінцы\\ Па адной засмучанай\\ Слязінцы.\\ \\ Прашумеў. Суняўся.\\ Ціха стала.\\ I слязінка кожная зайграла.\\ Колькі ў кроплю\\ Фарбаў назаткана,\\ Быццам свет увесь у ёй сабраны:\\ Поле,\\ Луг,\\ Сады ўсяго пасёлка,\\ I рака,\\ I неба,\\ I вясёлка! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>грыбныя-дажджы]] * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дождж]] * [[ibdc.ped>цана-дажджавой-кроплі]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сонечны-дождж]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-дожджык]]