Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-красаванне

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Красаванне

Ёсць прыгажосць у ранку праменным,

ёсць і ў змярканні,

Толькі нічога не знаю прыгожай,

як час красавання.

Як разліюцца белыя вішні,

а слівы, а бэры,

А буйныя ружы, а мак легкакрылы,

а сціплы той верас,

А гляньце, як тварам сваім ганарыцца

сланечнік высокі…

Чакайце, прыгледзьцеся,

вось-вось успыхнуць дзявочыя шчокі.

Глядзіце, вакол вас бушуе і пеніць

ад краю да краю.

Мільёны гадоў – для планеты юнацтва,

зямля маладая!

I мы маладыя, і думак узлёты,

і радасць кахання.

Нічога, нічога найлепшага ў свеце,

як час красавання!

Падобныя старонкі

  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
  • прыгажосць-роднай-зямлі
  • леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-прыгажосць
  • пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
  • жамчужына-беларускага-паазер-я
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-красаванне.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki