~~META: title = Пятрусь Броўка — Красаванне &keywords = красавання, нічога, краю &abstract = Чытаць верш "Красаванне" Петруся Броўкі &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Красаванне ====== Ёсць прыгажосць у ранку праменным, ёсць і ў змярканні, Толькі нічога не знаю прыгожай, як час красавання. Як разліюцца белыя вішні, а слівы, а бэры, А буйныя ружы, а мак легкакрылы, а сціплы той верас, А гляньце, як тварам сваім ганарыцца сланечнік высокі... Чакайце, прыгледзьцеся, вось-вось успыхнуць дзявочыя шчокі. Глядзіце, вакол вас бушуе і пеніць ад краю да краю. Мільёны гадоў – для планеты юнацтва, зямля маладая! I мы маладыя, і думак узлёты, і радасць кахання. Нічога, нічога найлепшага ў свеце, як час красавання! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[ibdc.ped>прыгажосць-роднай-зямлі]] * [[творы/леанід-дранько-майсюк/леанід-дранько-майсюк-прыгажосць]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[ibdc.ped>жамчужына-беларускага-паазер-я]]