~~META: title = Пятрусь Броўка — Калі надыдзе час спачыну... &keywords = Калі, надыдзе, час, спачыну &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Калі надыдзе час спачыну..." &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Калі надыдзе час спачыну... ====== Калі надыдзе час спачыну,\\ Адна ёсць просьба да зямлі:\\ Накрый мяне крылом арліным,\\ Крыло галубкі пасцялі.\\ \\ Абодвум з дзён маленства босых\\ Зайздросціў я, як ні кажы, –\\ Глядзеў услед арлу ў нябёсах\\ Ды галубінай быў душы.\\ \\ А ўсё ж калісьці, у нейкім ранні,\\ З праменнем першым па расе\\ Не клёкат грозны – вуркаванне\\ Няхай мне вецер прынясе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]]