Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-калі-ласка

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Калі ласка

У вершы «Калі ласка» Пятрусь Броўка выказвае шчырую любоў і замілаванне роднай мовай – «звіняць яны сардэчнаю струною, праз усё жыццё ідуць са мною». Ён ганарыцца сваёй роднай мовай, адчувае, як гучыць кожнае слова, прыносіць яму вялікую радасць і асалоду.
Выраз «калі ласка» ўжываецца паўсюдна ў нашым жыцці. Паэт прыгадвае сустрэчу гасцей у святы і буднія дні, адносіны жанчыны і мужчыны, Аўтар адзначае сваім вершам, што беларусы – гасцінны і добразычлівы народ. Мілагучнае гучанне слоў ствараюць гукі [л’], [к’], [а], [і], [с]. Беларускае «калі ласка» сугучнае з украінскім «будь ласка», але зусім адрозніваецца ад рускага «пожалуйста». Вядома што, старажытнарускае «жаловатся» азначала «любіць», літаральна «дарыць што-небудзь з любові». Таму «пожалуй» і больш позні «пожалуйста» азначалі «дару, таму што люблю».
У вершы Пятрусь Броўка адзначае такія рысы беларускага нацыянальнага характару як, гасціннасць, ветлівасць, адкрытасць, добразычлівасць, шчырасць, цярплівасць.

Падобныя старонкі

  • пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
  • пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-калі-ласка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki