~~META: title = Пятрусь Броўка — Калі ласка &keywords = Пятрусь, Броўка &abstract = Чытаць кароткі аналіз верша Петруся Броўкі "Калі ласка" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Калі ласка ====== У вершы «Калі ласка» Пятрусь Броўка выказвае шчырую любоў і замілаванне роднай мовай – «звіняць яны сардэчнаю струною, праз усё жыццё ідуць са мною». Ён ганарыцца сваёй роднай мовай, адчувае, як гучыць кожнае слова, прыносіць яму вялікую радасць і асалоду.\\ Выраз «калі ласка» ўжываецца паўсюдна ў нашым жыцці. Паэт прыгадвае сустрэчу гасцей у святы і буднія дні, адносіны жанчыны і мужчыны, Аўтар адзначае сваім вершам, што беларусы – гасцінны і добразычлівы народ. Мілагучнае гучанне слоў ствараюць гукі [л’], [к’], [а], [і], [с]. Беларускае «калі ласка» сугучнае з украінскім «будь ласка», але зусім адрозніваецца ад рускага «пожалуйста». Вядома што, старажытнарускае «жаловатся» азначала «любіць», літаральна «дарыць што-небудзь з любові». Таму «пожалуй» і больш позні «пожалуйста» азначалі «дару, таму што люблю».\\ У вершы Пятрусь Броўка адзначае такія рысы беларускага нацыянальнага характару як, гасціннасць, ветлівасць, адкрытасць, добразычлівасць, шчырасць, цярплівасць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]]