~~META: title = Пятрусь Броўка — З нас кожны памыляцца можа... &keywords = памыляцца &abstract = Верш Петруся Броўкі "З нас кожны памыляцца можа..." &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — З нас кожны памыляцца можа... ====== З нас кожны памыляцца можа,\\ На сэрцы горыч ды імжа.\\ Здаваўся сябра мне прыгожым\\ І гэткім чыстым, як сляза.\\ \\ Калі ж пазнаў бліжэй, без меры\\ Узбунтаваўся розум мой, –\\ Увесь ён з бруду і кар’еры\\ За прыгажосцю паказной.\\ \\ Я вельмі рады развітанню,\\ Але цяжар яшчэ нашу, —\\ Хаджу атручаны дазвання,\\ Бы нехта плюнуў у душу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]]