~~META: title = Пятрусь Броўка — Зімовыя малюнкі &keywords = спіць, зіма, жыта, снег &abstract = Чытаць "Зімовыя малюнкі" Петруся Броўкі &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Зімовыя малюнкі ====== **I** Неба.\\ Месяц.\\ Поўна зор –\\ Аж зямлі\\ Іскрыць\\ Убор.\\ Дрэва кожнае\\ Падрад –\\ Апранула\\ Маскхалат.\\ Ён і ў елкі\\ I ў сасны –\\ Як дазорныя яны.\\ Дзе ні глянь –\\ Галін штыкі,\\ Здаўна\\ Звычай іх такі:\\ – Лепш не сунься!\\ – Не чапай!\\ Гэта –\\ Партызанскі край!\\ **II** Ой, зіма,\\ Зіма,\\ Зіма!\\ Весялей цябе\\ Няма!\\ Горка,\\ Санкі.\\ Гоман,\\ Смех.\\ Сіні вечар.\\ Белы снег.\\ Усе дзеці\\ На каньках,\\ Колькі\\ Радасці ў вачах!\\ Мчаць удоўжкі,\\ Папярок.\\ Як вулей,\\ Гудзіць каток.\\ Мчаць наўпрост\\ I наўскасяк,\\ Пішуць ногі,\\ Пішуць так,\\ Што іх пісанку,\\ Відаць,\\ Толькі небу\\ Прачытаць.\\ **ІІІ** Выгляд зімні –\\ Ён адзін:\\ Хусткі белыя\\ Ў хацін.\\ Ды дымкі\\ На іх відны.\\ Скрозь –\\ Цыгаркі-каміны.\\ Ноч.\\ Сцішэла,\\ Спіць народ.\\ Толькі часам\\ Грукне лёд.\\ Быццам\\ Подыхам такім\\ Кажа возера\\ Усім,\\ Што і сцюжа\\ Не бяда,\\ Што жыве\\ Яго вада,\\ Што ў ягонай\\ Глыбіні\\ I платва і акупі...\\ **IV** Снег вялізны\\ Скрозь ляжыць,\\ Пад снягамі\\ Жыта спіць.\\ I хоць вецер\\ Золь прынёс,\\ Не дапне яго\\ Мароз.\\ Жыта спіць.\\ Аб сонцы сны.\\ Дачакаецца вясны! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-снежань]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма]] * [[ibdc.ped>зімой-у-лесе]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках]]