Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-звадыяш

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Звадыяш

Ён многіх абхлусіў не раз,
Людзей да сваркі зводзячы,
Глядзіце, ходзіць звадыяш,
Сваю лухту гародзячы.

Другіх памыямі абліць
Яму так люба-дорага,
Не можа ён і дня пражыць,
Каб не счарніць каторага.

Брыдкі ён, ліпкі, як смаўжы,
Дык скажам мы заганнаму: –
Ану, прыйдзі і пакажы
Душу тваю паганую.

I дапамогі не заві,
Кінь справу звадыяшную,
Ці, як усе, як след жыві,
Ці прэч з дарогі нашае.

Бо новы чалавек прыйшоў,
Яго шляхі праменныя,
А ты – яшчэ ад тых часоў,
Ад свету несумленнага.

Пакінь брыдоту, не муці,
Змяні натуру звадную,
Як хочаш разам ты ісці,
Раўняйся па-сапраўднаму!

Падобныя старонкі

  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
  • пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі
  • пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-звадыяш.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki