~~META: title = Пятрусь Броўка — Звадыяш &keywords = Пятрусь Броўка - Звадыяш &abstract = Чытаць верш "Звадыяш" Петруся Броўкі &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Звадыяш ====== Ён многіх абхлусіў не раз,\\ Людзей да сваркі зводзячы,\\ Глядзіце, ходзіць звадыяш,\\ Сваю лухту гародзячы.\\ \\ Другіх памыямі абліць\\ Яму так люба-дорага,\\ Не можа ён і дня пражыць,\\ Каб не счарніць каторага.\\ \\ Брыдкі ён, ліпкі, як смаўжы,\\ Дык скажам мы заганнаму: –\\ Ану, прыйдзі і пакажы\\ Душу тваю паганую.\\ \\ I дапамогі не заві,\\ Кінь справу звадыяшную,\\ Ці, як усе, як след жыві,\\ Ці прэч з дарогі нашае.\\ \\ Бо новы чалавек прыйшоў,\\ Яго шляхі праменныя,\\ А ты – яшчэ ад тых часоў,\\ Ад свету несумленнага.\\ \\ Пакінь брыдоту, не муці,\\ Змяні натуру звадную,\\ Як хочаш разам ты ісці,\\ Раўняйся па-сапраўднаму! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]]