~~META: title = Пятрусь Броўка — Запаветнае &keywords = бору, зрок, шчасце &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Запаветнае" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Запаветнае ====== Да роднай зямлі\\ Я навечна прырос\\ Карэннямі сосен усіх\\ I бяроз.\\ \\ Як вецер у буру\\ Б’е ў вокны і дах,\\ Так сэрца маё\\ Неспакойна ў грудзях.\\ \\ Як ранне вясною\\ Іскрыцца расой,\\ Так нівы я ў горы\\ Абсыпаў слязой.\\ \\ Як шчасце між бору\\ Пабачыць мой зрок, –\\ Здаецца, ўздымаюся\\ Я да аблок.\\ \\ Тады заспяваю,\\ Забыўшы бяду,\\ I, як па вясёлцы,\\ Да сонца іду. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]]