~~META: title = Пятрусь Броўка — Дабро &keywords = дабро &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Дабро" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Дабро ====== Дабро рабі заўжды аддана,\\ Ды не крычы аб тым знарок.\\ Дабро даюць, а так звычайна,\\ Як грудзі матчыны сасок.\\ \\ Дабро зрабіў – не гонкай пеўнем.\\ Дарунак – большая краса,\\ Дары, як колас – дорыць зерне,\\ Як вільгаць – летняя раса;\\ \\ Як раніца – святло з усходу,\\ Як кветка непрыкметна – мёд,\\ Як рэчка дорыць прахалоду,\\ Як дрэва дорыць кісларод. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>рабіць-дабро]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]]