~~META: title = Пятрусь Броўка — Восень &keywords = восень, ходзіць, хмара &abstract = Верш Петруся Броўкі "Восень" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Восень ====== Ходзіць восень ў свіце шэрай,\\ З непагодных хмар сатканай,\\ Распусціла ветры-косы\\ Над палямі, над барамі...\\ Ходзіць злосная, плюецца,\\ Лісце жменямі шпурляе...\\ \\ Толькі сонца не здаецца,\\ Прабіваецца праз хмары,\\ Улагоджвае старую.\\ Дзень, другі нервуе восень,\\ А пасля паспакайнее,\\ Стане добрай і ласкавай.\\ \\ Заспявае, засмяецца,\\ Світку ўздзене залатую\\ З лісцяў вогненных кляновых;\\ У рабіне яркай шчокі,\\ І глядзяць крыніцы-вочы\\ Так задумліва на неба.\\ \\ Добра ў гэткі час на вёсцы –\\ Скрозь стагі саломы, сена\\ Восень звонкую вартуюць.\\ Дзе-нідзе агні на полі.\\ Там у прысаку гарачым\\ Бульба смачная пячэцца.\\ \\ Ходзіць восень чыстым борам\\ У сукенцы верасовай,\\ З кожным дрэўцам пагамоніць,\\ Ажно свеціцца, здаецца,\\ Мох сівы на даўніх соснах...\\ . . . . . . . . . . . . . .\\ Я сваю вітаю восень! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-восень]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-восень]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восень]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-залатая-асенняя-раніца]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]]