Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-будзь-верны

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Будзь верны!

Увесь, як ёсць, да кроплі сілы
Бацькам, цябе што нарадзілі,
Будзь верны!
У дзень пагодны і ў навалу
Зямлі, цябе што ўзгадавала,
Будзь верны!
Палям, узгоркам і лагчынам,
Шляхам, дарожкам і сцяжынам
Будзь верны!
Барам, галля зялёным хвалям,
Табе прытулак што давалі,
Будзь верны!
Азёрам, рэчкам-чараўніцам
І той, з якое п’еш, крыніцы
Будзь верны!
За куст свой больш няма багацця.
Святой і светлай роднай хаце
Будзь верны!
Сяброўцы шчырай і каханай,
Сябрам, таварышам адданым
Будзь верны!
Кірунку, што ты ў сэрцы маеш,
Кавалку хлеба, што трымаеш,
Будзь верны!
І што б ні трапіла з табою,
Ты сцягу, што над галавою, –
Будзь верны!

Падобныя старонкі

  • пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
  • пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі
  • пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-будзь-верны.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki