~~META: title = Пятрусь Броўка — Будзь верны! &keywords = верны &abstract = Верш Петруся Броўкі "Будзь верны!" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Будзь верны! ====== Увесь, як ёсць, да кроплі сілы\\ Бацькам, цябе што нарадзілі,\\ Будзь верны!\\ У дзень пагодны і ў навалу\\ Зямлі, цябе што ўзгадавала,\\ Будзь верны!\\ Палям, узгоркам і лагчынам,\\ Шляхам, дарожкам і сцяжынам\\ Будзь верны!\\ Барам, галля зялёным хвалям,\\ Табе прытулак што давалі,\\ Будзь верны!\\ Азёрам, рэчкам-чараўніцам\\ І той, з якое п’еш, крыніцы\\ Будзь верны!\\ За куст свой больш няма багацця.\\ Святой і светлай роднай хаце\\ Будзь верны!\\ Сяброўцы шчырай і каханай,\\ Сябрам, таварышам адданым\\ Будзь верны!\\ Кірунку, што ты ў сэрцы маеш,\\ Кавалку хлеба, што трымаеш,\\ Будзь верны!\\ І што б ні трапіла з табою,\\ Ты сцягу, што над галавою, –\\ Будзь верны! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]]