творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-бондар
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Броўка — Бондар
Наш бондар. Ён горды работай сваёю –
Кляніну абрэжа, прасушыць гадамі
I клёпак напіліць на пэўны узор…
А потым, прыгнаўшы адну да другое,
Іх зложыць дакладна, звядзе абцугамі
I добра заправіць ў глыбокі зазор.
А потым бугры і сучкі ён зразае,
Каб хібы дарэшты з-пад рук яго зніклі,
Каб вочы не ўбачылі іх нічые.
І вось ужо дрэва нібы ажывае,
Надзелена формай, багатай на выгляд,
Яно з ім гамоніць і быццам пяе.
Так з намі часінаю творчай бывае –
Працуеш над рэччу, над складам,
шліфоўкай.
Шчаслівы, калі ён прысуджана жыць:
Прыкінеш на сонца – гарыць, залатая,
На дно яе глянеш, пабачыш – глыбока,
Ударыш рукою – што звон, зазвініць!
Падобныя старонкі
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п
- пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі
- пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-бондар.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1