~~META: title = Пятрусь Броўка — Бондар &keywords = бондар &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Бондар" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Бондар ====== Наш бондар. Ён горды работай сваёю –\\ Кляніну абрэжа, прасушыць гадамі\\ I клёпак напіліць на пэўны узор...\\ А потым, прыгнаўшы адну да другое,\\ Іх зложыць дакладна, звядзе абцугамі\\ I добра заправіць ў глыбокі зазор.\\ \\ А потым бугры і сучкі ён зразае,\\ Каб хібы дарэшты з-пад рук яго зніклі,\\ Каб вочы не ўбачылі іх нічые.\\ І вось ужо дрэва нібы ажывае,\\ Надзелена формай, багатай на выгляд,\\ Яно з ім гамоніць і быццам пяе.\\ Так з намі часінаю творчай бывае –\\ Працуеш над рэччу, над складам, шліфоўкай. Шчаслівы, калі ён прысуджана жыць:\\ Прыкінеш на сонца – гарыць, залатая,\\ На дно яе глянеш, пабачыш – глыбока,\\ Ударыш рукою – што звон, зазвініць! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]]