~~META: title = Пятрусь Броўка — Блуканне ў лесе &keywords = здаецца, дахаты &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Блуканне ў лесе" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Блуканне ў лесе ====== А завялі мяне – я помню –\\ У непралазныя куткі,\\ У лесе – рыжыкі, лісічкі,\\ А больш за ўсё баравікі.\\ Не ўгледзеў – вечар надыходзіў...\\ Хачу дахаты – хмыз кругом!\\ Ах, як тады пералякаўся...\\ Вядома, быў я хлапчуком. Налева рушу – мох, імшары,\\ Назад – калючыя кусты,\\ Памкнуўся управа – багавінне, Пайду наперад – балаты.\\ Ані прагалінкі, ні сцежкі,\\ Адкуль узяўся – буралом. I чортам вывараць здаецца,\\ А пень замшэлы – лесуном. Скажу папраўдзе – калаціўся, Ажно кружыла галава,\\ Ды хоць бы гук які знаёмы,\\ Адно – кугакала сава. Хадзіў, блукаў я да паўночы, I калі ледзь не збіўся з ног,\\ Пачуў рыканне я каровы...\\ Ах, як усцешыла яно!\\ Па ім тады прыйшоў дахаты. Дасюль у памяці жыве –\\ Бо калі зноў яго пачую,\\ Здаецца – хтось дамоў заве. \\ Крыніца: Броўка П. Збор твораў: У 9 т. Т. 4. Вершы, паэма 1965-1972. – Мн.: Маст. літ., 1989. – 591 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]]