Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-багата-родная-ты-мова

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Багата, родная ты мова...

Багата, родная ты мова,
Цябе стварыў і ўзнёс народ.
А вобразы якія ў словах,
А параўнанняў што за ўзлёт!
Вятры – вандроўнікі, вядома.
Барозны – гуслі на раллі,
А сосны – рыцары ў шаломах,
Крыніцы – вочы ўсёй зямлі.
А хвалі ўвосень – гэта зрэб’е.
Як срэбра, ручаёк цячэ,
А зоры – як цвікі на небе…
І шмат яшчэ, і шмат яшчэ!
Камусьці часам крыўдна трошкі,
Як заўжды, лепей маладым.
Дзяўчыну лічым мы бярозкай,
Завём старога пнём сівым.
Народ-мастак даўно прыкмеціў,
Што з бору сонейка ўзышло,
Што, быццам човен, – светлы месяц
І не адно ў яго вясло.
Што воблака плыве, як рыба,
Праз акіяны ўсіх нябёс,
Што так падобен хлеб да скібы
Тае зямлі, дзе ён узрос.
Радок сухі – без лісцяў голле,
А вобраз аздабляе шмат.
Ах, каб збіралася іх болей,
Ды каб усе на добры лад!

Падобныя старонкі

  • літаратурная-мова
  • мова-мастацкай-літаратуры
  • аўтарская-мова
  • няўласна-простая-мова
  • вершаваная-мова
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-багата-родная-ты-мова.1755859482.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki