~~META: title = Пятрусь Броўка — А ты ідзі... &keywords = няхай, ідзі &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "А ты ідзі..." &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — А ты ідзі... ====== Дарог у свеце вельмі многа,\\ А ты між іх сваю знайдзі,\\ Няхай далёкая дарога, А ты ідзі,\\ А ты ідзі... \\ Няхай цябе віхор збівае,\\ Няхай трывожна даль гудзіць,\\ Няхай сцяжынку замятае, А ты ідзі,\\ А ты ідзі... \\ Няхай звісаюць цемрай ночы,\\ А ты на зорку ўдаль глядзі,\\ Няхай пясок і золь у вочы, А ты ідзі,\\ А ты ідзі... \\ Няхай, абы ты верыў прагна,\\ Няхай жуда, няхай адзін,\\ Няхай каменне, твань і багна... А ты ідзі,\\ А ты ідзі... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]]