Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-ах-што-гэта-за-дзяўчына

Гэта старая версія дакумента!


Пятрусь Броўка — Ах, што гэта за дзяўчына

Можа, знаеце Мальвіну,
Што так хораша пяе?
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

Устаю я ранкам сінім,
Ды раней яна ўстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

На рабоце ўсіх пакіне,
Хто ні гнаўся — адстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

Прыйдзе з працы да хаціны,
Хлопцы ўюцца ля яе…
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае!

Падобныя старонкі

творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-ах-што-гэта-за-дзяўчына.1755963833.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki