творы:пятрусь-броўка:пятрусь-броўка-ах-што-гэта-за-дзяўчына
Гэта старая версія дакумента!
Пятрусь Броўка — Ах, што гэта за дзяўчына
Можа, знаеце Мальвіну,
Што так хораша пяе?
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.
Устаю я ранкам сінім,
Ды раней яна ўстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.
На рабоце ўсіх пакіне,
Хто ні гнаўся — адстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.
Прыйдзе з працы да хаціны,
Хлопцы ўюцца ля яе…
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае!
Падобныя старонкі
- абутак
- ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-дзяўчына
- пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля
- дзяўчына
- пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб
творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-ах-што-гэта-за-дзяўчына.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1