~~META: title = Пятрусь Броўка — Ах, што гэта за дзяўчына &keywords = дзяўчына, спакою &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Ах, што гэта за дзяўчына" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Ах, што гэта за дзяўчына ====== Можа, знаеце Мальвіну,\\ Што так хораша пяе?\\ Ах, што гэта за дзяўчына,\\ Што спакою не дае.\\ \\ Устаю я ранкам сінім,\\ Ды раней яна ўстае.\\ Ах, што гэта за дзяўчына,\\ Што спакою не дае.\\ \\ На рабоце ўсіх пакіне,\\ Хто ні гнаўся — адстае.\\ Ах, што гэта за дзяўчына,\\ Што спакою не дае.\\ \\ Прыйдзе з працы да хаціны,\\ Хлопцы ўюцца ля яе...\\ Ах, што гэта за дзяўчына,\\ Што спакою не дае! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>абутак]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-дзяўчына]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[ibdc.ped>дзяўчына]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]]