~~META: title = Пятрусь Броўка — Ах, восень, восень... &keywords = восень &abstract = Верш Петруся Броўкі "Ах, восень, восень..." &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Ах, восень, восень... ====== Ах, восень, восень, ты пад сонцам\\ Неапісальнай пекнаты,\\ Ты раскідаеш,\\ Як чырвонцы,\\ З кляноў барвовыя лісты.\\ Табе між сосен нібы цесна,\\ Ірвешся ўдалеч,\\ На прасцяг,\\ Вятрамі завяла ты песню\\ Па ўсіх дарогах і шляхах.\\ На правады ж панасаджала\\ Шпакоў у некалькі радоў,\\ Як быццам імі напісала\\ Жывыя ноты між слупоў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-восень]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-залатая-асенняя-раніца]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восень]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-восень]]