~~META: title = Пятрусь Броўка — Александрына &keywords = казаць, стаялі, александрына, дарожцы, сасны &abstract = Чытаць верш Петруся Броўкі "Александрына" &iftrue = nan ~~ ====== Пятрусь Броўка — Александрына ====== Мне не забыцца песні той даўняе вясны:\\ – На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...\\ \\ Хадзілі мы, спявалі, і з песняй ты цвіла.\\ Александрына, помніш, якою ты была?\\ \\ Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,\\ Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.\\ \\ Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна,\\ Сказаць, што ты лілея, – сцюдзёная ж яна.\\ \\ Сказаць, што ты званочак... Ды ўсіх жа мала іх!..\\ Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.\\ \\ Мінула часу многа. Мне навявалі сны,\\ Як дзесьці на дарожцы стаялі тры сасны.\\ \\ Прайшлі вясна, і лета, і восень, і зіма...\\ Александрына, дзе ты? Шукаю я – няма... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кропля]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-кастусь-каліноўскі]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі]] * [[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-зямля-беларусі-урывак-з-п]]