Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:паўлюк-трус:паўлюк-трус-падаюць-сняжынкі

Гэта старая версія дакумента!


Паўлюк Трус — Падаюць сняжынкі

Падаюць сняжынкі –
дыяменты-росы,
Падаюць бялюткі
за маім акном…

Расчасалі вішні
шоўкавыя косы
І ўранілі долу
снегавы вянок.

Дзесьці у прасторах
празвінелі бомы.
Дацвілі пялёсткі
нейчае тугі…

І здаецца зноўку –
еду я дадому
Пераведаць родных,
блізкіх, дарагіх.

Axінае вечар
тонкія мярэжы,
На акне альвасы
дагарэлі ў сне,

А ў душы квяцістасць,
і такая свежасць,
І з вачэй усмешкі
сыплюцца на снег.

Зноў зіма паслала
снежныя кілімы,
Зажурыла беллю
паплавы, лугі,

І прыходзіць радасць
у красе маўклівай.
Адплываюць хвілі
смутку і тугі…

А сняжынкі сеюць
кволую імглістасць,
Падаюць бялюткі
за маім акном,

І цвіце на вішнях
снежная ўрачыстасць,
Сцелецца на скронях
перад раннім сном.

Хочацца навеяць
казкі-таямніцы
Гукамі мелодый,
радасцю без слоў.

І застылі цені
у маёй святліцы,
Засынаю… Сніцца
роднае сяло.

Падобныя старонкі

  • ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках
  • кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма
  • кастусь-жук/кастусь-жук-снежань
  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-сняжынкі
  • зімой-у-лесе
творы/паўлюк-трус/паўлюк-трус-падаюць-сняжынкі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki