~~META: title = Паўлюк Трус — Зіма &keywords = зіма, снягі, прастор &abstract = Верш Паўлюка Труса "Зіма" &iftrue = nan ~~ ====== Паўлюк Трус — Зіма ====== Зіма... І золкія завеі...\\ Дарогі снегам замяло.\\ Таполі ў наквеці сівеюць.\\ І нікнуць бомы за сялом.\\ \\ Як здані, белыя бярозы\\ Да болю журацца ў прастор.\\ На іх узорныя марозы\\ Чароўны выткалі узор.\\ \\ Нямая бель... Гаі... Дубровы...\\ Маўчаць за возерам стагі,\\ Згубілі вербы каляровасць,\\ А там... снягі... снягі... снягі... \\ Які прастор... Ў прасторы іней...\\ Я сам не ведаю, чаму\\ Люблю заснежныя раўніны\\ І беларускую зіму!\\ \\ Зіма!.. Зіма!.. Ў палях туманы...\\ Нервова плачуць палазы.\\ Бялеюць сонныя паляны\\ Ў завеях дзікае красы.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>зімой-у-лесе]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-снежань]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма]]