творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-снегіры
Гэта старая версія дакумента!
Ніна Мацяш — Снегіры
Можа, хто паслухаць хоча,
Што я сёння чуў уночы?
Сплю сабе… Аж на зары
Прыляцелі снегіры.
Селі шумнай чарадой,
Скардзяцца наперабой:
– Ох і падвяла ж зіма!
Снегу белага – няма.
Снежань мусіць гразь мясіць:
Дождж, бы ўвосень, марасіць.
Што, як раптам Новы год
Адкладзе свой надыход?
І рашылі снегіры:
– Мы склюём календары!
Як у іх лісткоў не будзе,
Новы год паклічуць людзі.
Хоча ён таго ці не –
Прыйдзе з ёлкай на спіне!
Можа, снегу прынясе,
Густа-густа натрасе.
Без яго ж, мяркуйце самі,
Як нам звацца снегірамі?
Вось пра што ў маім двары
Гаманілі снегіры.
Падобныя старонкі
- янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
- янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
- птушкі-шчасця
- янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
- янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-снегіры.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1