~~META: title = Ніна Мацяш — Снегіры &keywords = снегіры, снег, год &abstract = Верш Ніны Мацяш "Снегіры" &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Снегіры ====== Можа, хто паслухаць хоча,\\ Што я сёння чуў уночы?\\ Сплю сабе… Аж на зары\\ Прыляцелі снегіры.\\ \\ Селі шумнай чарадой,\\ Скардзяцца наперабой:\\ – Ох і падвяла ж зіма!\\ Снегу белага – няма.\\ \\ Снежань мусіць гразь мясіць:\\ Дождж, бы ўвосень, марасіць.\\ Што, як раптам Новы год\\ Адкладзе свой надыход?\\ \\ І рашылі снегіры:\\ – Мы склюём календары!\\ Як у іх лісткоў не будзе,\\ Новы год паклічуць людзі.\\ \\ Хоча ён таго ці не –\\ Прыйдзе з ёлкай на спіне!\\ Можа, снегу прынясе,\\ Густа-густа натрасе.\\ \\ Без яго ж, мяркуйце самі,\\ Як нам звацца снегірамі?\\ Вось пра што ў маім двары\\ Гаманілі снегіры. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]]