Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-са-святам

Гэта старая версія дакумента!


Ніна Мацяш — Са святам

Яшчэ на доле снег ляжыць
і спяць у покаўках лісточкі,
ды ўжо спяваюць капяжы,
што зімка мусіць бегчы ўпрочкі.

Бо стукнуў-грукнуў сакавік
вясёлым кулачком у хату,
і знае нават коця Смык,
што веснавік прынёс нам свята.

Смяецца сонейка ў акне,
грак па разоры шпацыруе,
і коця Смык міргае мне:
што сёння маме падару я?

Я промнік сонца ёй злаўлю,
і кветкі падару, і вершык,
скажу, што я яе люблю,
і пацалую самай першай!

Падобныя старонкі

  • васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы
  • казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
  • юрась-свірка/юрась-свірка-свята
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-цудоўныя-святы
творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-са-святам.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki