~~META: title = Ніна Мацяш — Са святам &keywords = коця, смык, падару &abstract = Верш Ніны Мацяш "Са святам" &iftrue = nan ~~ ====== Ніна Мацяш — Са святам ====== Яшчэ на доле снег ляжыць\\ і спяць у покаўках лісточкі,\\ ды ўжо спяваюць капяжы,\\ што зімка мусіць бегчы ўпрочкі.\\ \\ Бо стукнуў-грукнуў сакавік\\ вясёлым кулачком у хату,\\ і знае нават коця Смык,\\ што веснавік прынёс нам свята.\\ \\ Смяецца сонейка ў акне,\\ грак па разоры шпацыруе,\\ і коця Смык міргае мне:\\ што сёння маме падару я?\\ \\ Я промнік сонца ёй злаўлю,\\ і кветкі падару, і вершык,\\ скажу, што я яе люблю,\\ і пацалую самай першай! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-цудоўныя-святы]]