Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-рукі-маці

Гэта старая версія дакумента!


Ніна Мацяш — Рукі маці

Як соладка спіцца
У роднай хаце,
Калі пасцель табе
Слала маці.

Як хораша ранкам
Прачынацца,
Калі да сняданка
Будзіць маці.

Як рупна сонца
З паўдня прыпякае,
Нада мной узнятае
Матчынымі рукамі.

Ператомлена ўздрыгваюць
Рукі маці:
Як кара, шчасце
Неба трымаць ім!

На крокі твае,
Як на песню,
Галаву ўзнімаю.
Пакуль іх чую,
Мне жыць не страшна,
Мама.

1977

Падобныя старонкі

  • праца-тваіх-рук
  • ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш
  • янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-твае-рукі
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-рукі-бацькі
  • ніна-мацяш/ніна-мацяш-бязладная-размова
творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-рукі-маці.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki